Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія пісьменьнікі ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.11.2011 14:18
Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру запрашае на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай сучаснай літаратуры.

/

Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч лічыць, што асобы, якія перакладаюць замежную літаратуры на беларускую мову, даюць чытачам больш, чым пісьменьнікі, паколькі беларуская цэнзура менш кантралюе беларускія пераклады.

Андрэй Хадановіч быў госьцем XV-а Кніжнага кірмашу ў Кракаве. Разам зь ім на кракаўскае мерапрыемства прыехалі тры іншыя беларускія пісьменьнікі, у тым ліку таксама экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Някляеў. Ён запрэзэнтаваў палякам свой найноўшы зборнік вершаў у перакладзе на польскую мову.

Літаратары будуць прысутнічаць на аўтарскіх сустрэчах, заплянаваных цягам бліжэйшых дзён у Польшчы.

У прыватнасьці, 7 лістапада спатканьне пройдзе ва Ўроцлаве, 8 лістапада - у Познані, 9 лістапада - у Гданьску й 10 лістапада - у Варшаве.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт