Logo Polskiego Radia
Print

У ПіС - чыстка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.11.2011 14:19
Вядомыя чальцы ПіС выкінутыя з партыі за крытычныя выказваньні ў СМІ.

/

Трох вядомых чальцоў найбуйнейшай апазыцыйнай партыі „Права й справядлівасьць”, у тым ліку віцэ-старшыня арганізацыі Зьбігнеў Зёбра, эўрадэпутат Тадэвуш Цыманьскі ды Яцэк Курскі выключаныя зь яе шэрагаў.

Такое рашэньне прыняў Палітычны камітэт „Права й справядлівасьці” пасьля азнаямленьня з ацэнкай упаўнаважанага па пытаньнях партыйнай дысцыпліны.

Віцэ-старшыня Зьбігнеў Зёбра ды ягоныя прыхільнікі падпалі пад крытыку партыйных калегаў за свае крытычныя выказваньні ў СМІ. У іх палітыкі заклікалі да ўвядзеньня зьменаў у стратэгіі партыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт