Logo Polskiego Radia
Print

Стымуляцыя не заўсёды эфэктыўная

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.09.2011 14:41
Такім чынам польскі міністар фінансаў пракамэнтаваў прапанаваны прэзыдэнтам ЗША пакет стымуляцыі амэрыканскай эканомікі.

Амэрыканская эканоміка не ў настолькі дрэннай сытуацыі, як нам здаецца, - сказаў польскі міністар фінансаў, камэнтуючы ўчарашняе выступленьне Барака Абамы.

Нагадваем, учора амэрыканскі прэзыдэнт зьвярнуўся да Кангрэсу аб выдачы згоды на ажыцьцяўленьне пакету ажыўленьня амэрыканскай эканомікі. Вартасьць дзеяньняў, якія павінны стымуляваць амэрыканскую эканоміку, складае амаль 450 мільярдаў даляраў.

Усё ж міністар Яцэк Растоўскі дадаў, што стымуляцыйныя пакеты не заўсёды эфэктыўныя.

/

Яцэк Растоўскі: Я заўсёды выказваў сур’ёзныя сумневы наконт стымуляцыйных пакетаў. Паводле мяне, у цяперашняй сытуацыі, у якой апынулася амэрыканская эканоміка, дзейнічаць павінны перш за ўсё Фэдэральныя рэзэрвы, а значыць Нацбанк ЗША.

- ацэньвае польскі міністар фінансаў.

Нагадваем, запрапанаваны амэрыканскім прэзыдэнтам стымуляцыйны пакет ахоплівае скарачэньні падактаў і новыя ўрадавыя выдаткі. Барак Абама, між іншым, хоча прызначыць 30 мільярдаў даляраў на мадэрнізацыю каля 35 тысячаў школ. Ён намерваецца таксама выдаткаваць 50 мільярдаў даляраў на інвэстыцыі ў галіне транспарту. Апрача таго, дробныя прадпрымальнікі , якія працаўладкуюць беспрацоўных, змогуць скарыстацца адпаведнымі падаткавымі льготамі.

Прэзыдэнт ЗША заявіў таксама пра бюджэтныя ашчаднасьці й павышэньне падаткаў для найбагацейшых грамадзянаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт