Варшава: адчынена беларускае інфармбюро
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
25.08.2011 16:48
Сёньня ў Варшаве афіцыйна распачало дзейнасьць бюро «Салідарнасьць з дэмакратычнай Беларусьсю».
Сёньня ў Варшаве афіцыйна распачало працу Інфармацыйнае бюро «Салідарнасьць з дэмакратычнай Беларусьсю». Мэта бюро – інфармаваньне польскіх і замежных СМІ, палітыкаў ды грамадзкую думку аб падзеях у Беларусі. Паводле арганізатараў установы, офіс мае быць свайго роду памостам паміж прадстаўнікамі беларускага дэмакратычнага грамадзтва й міжнароднай супольнасьцю. Паводле супрацоўніцы ўстановы Юліі Рымашэўскай, бюро будзе пастаянна інфармаваць пра падзеі ў Беларусі.
Ю.Рымашэўская: Мэтай бюро зьяўляецца тое, каб інфармацыя пра тое, што адбываецца ў Беларусі, была ня раз на пяць гадоў, калі адбываюцца выбары, а заўсёды, прычым цікавай журналістам эўрапейскіх і замежных СМІ.
У Інфармацыйным бюро «Салідарнасьць з дэмакратычнай Беларусьсю» працуюць беларускія экспэрты, аналітыкі ды журналісты. Ініцыятыва па стварэньні офіса зьявілася сёлета ў студзені, пасьля таго, як летась у сьнежні ў Беларусі былі сфальсіфікаваныя прэзыдэнцкія выбары, а многія апанэнты ўлады трапілі за краты. Пастаянны офіс бюро атрымала некалькі тыдняў таму ад улад польскай сталіцы.
вс