Logo Polskiego Radia
Print

Вандалы зьнішчылі польска-летувіскія дарожныя ўказальнікі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.08.2011 18:08
Гэта сталася ў гміне Пуньск на польска-летувіскім памежжы

У гміне Пуньск, дзе кампактна пражывае летувіская нацыянальная меншасьць, невядомыя замалявалі фарбай назвы мясцовасьцяў напісаныя па-летувіску. Войт Пуньска Вітальд Лішкоўскі кажа, што жыхароў гэта вельмі ўсхвалявала.

В. Лішкоўскі: Агіда, зьдзіўленьне сярод жыхароў. Гэта злачынства на нацыянальным фоне. Гэта сталася ноччу. Замаляваныя надпісы на адрэзку 15-ці кілямэтраў у чатырнаццаці мясцовасьцях.

Падляскі ваявода прапануе стварыць адмысловую групу з мэтай запэўніць бясьпеку жыхарам гміны. У яе склад увойдуць супрацоўнікі паліцыі, памежнай варты й Агенцтва ўнутранай бясьпекі.

Жыхары Пуньска – як летувісы, так і палякі, згодна сьцьвярджаюць, што да гэтай пары ў іх было вельмі спакойна.

Пашкоджаныя табліцы з назвамі мясцовасьцяў на дзьвюх мовах (польскай і летувіскай) будуць ачышчаны.

Нагадаем, што ў Летуве ідзе адміністрацыйная барацьба супраць табліцаў на польскай мове ў раёнах, дзе кампактна пражываюць палякі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт