Сусьветны дзень гуманітарнай дапамогі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.08.2011 15:26
Паводле агульных ацэнак, кожны год гуманітарнай дапамогі патрабуе амаль 300 мільёнаў чалавек па ўсім сьвеце.
Сёньня адзначаецца трэці Сусьветны дзень гуманітарнай дапамогі. Ягоная мэта – ушанаваць працаўнікоў гуманітарных арганізацыяў ды ўсіх іншых, якія дапамагаюць патрабуючым, а таксама распаўсюджваць веды на тэму гуманітарнай дапамогі ў сьвеце.
Паводле агульных ацэнак, кожны год гуманітарнай дапамогі патрабуе амаль 300 мільёнаў чалавек па ўсім сьвеце.
Дзеячы й валянтэры гуманітарных арганізацыяў дапамагаюць нават найбольш далёкіх кутках сьвету, - гаворыць Яніна Ахойска, кіраўнічка Польскай гуманітарнай акцыі.
Яніна Ахойска: Мы пабывалі з дапамогай у 42, а цяпер разам з Самалі - у 43 краінах сьвету. У выпадку некаторых краінаў гуманітарная дапамога мела аднаразовы характар, як напрыклад, у Турцыі ці Іране пасьля землятрусаў. У іншых выпадках дапамога пераўтваралася ў пастаянныя місіі. Першай зь іх была місія ў Косаве, якая ўзьнікла ў 2000 годзе, а таксама сямігадовая місія ў Чачні. Пазьней мы дапамагалі ў Афганістане, Іраку.
-нагадала Яніна Ахойска з Польскай гуманітарнай акцыі.
Парлямэнцкая асамблея ААН вызначыла 19 жніўня як Сусьветны дзень гуманітарнай дапамогі, каб ушанаваць памяць 22 супрацоўнікаў гуманітарных агранізацыяў, якія загінулі 19 жніўня 2003 году ў тэрарыстычнай атацы на сядзібу ААН у Багдадзе.
Лёзунг сёлетняга Сусьветнага дня гуманітарнай дапамогі – „people helping people” – „Людзі аказваюць дапамогу людзям”.
az