Беларускі сьлед у сьмерці Лепэра
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
13.08.2011 19:14
Польская пракуратура намерваецца праверыць бізнэс-кантакты лідара „Самаабароны” ў Беларусі, - паведамляе „Fakt.pl”.
Нечаканы пварот у сьледзтве па справе сьмерці лідара фэрмэрскай партыі „Самаабарона”.
Польскія пракуроры зьвернуцца да беларускіх уладаў з просьбай аб юрыдычнай дапамозе. Яны хочуць высьветліць, ці маглі бізнэс-кантакты палітыка ў Беларусі мець дачыненьне да ягонай сьмерці, - паведамляе сайт „Fakt.pl” – інтэрнэт-старонка вядомай бульварнай газэты „Fakt”.
Як паведамляе сайт, пракуроры, якія расьследуюць акалічнасьці сьмерці старшыні партыі „Самаабарона”, перакананыя, што Анджэй Лепэр зьдзейсьніў самагубства. Гэта адбылося пасьля нейкага сыгналу, размовы ці званка, якія сталі апошнім штуршком да суіцыду.
Менавіта таму сьледчыя правяраюць усе дзелавыя кантакты Лепэра, у тым ліку кантакты, зьвязаныя зь Беларусьсю.
Польская пракуратура зьвернецца да Менску з заявай аб юрыдычнай дапамозе. Пракуратура хоча дапытаць людзей, зь якімі Лепэр кантактаваў, і папрасіць перадаць інфармацыю пра дзейнасьць польскага палітыка на тэрыторыі Беларусі.
„Мы не падаем ніякіх падрабязнасьцяў сьледзтва. Бярэм пад увагу розныя гіпотэзы. Магу толькі пацьвердзіць, што пракуратура накіруе звароты як у Польшчу, так і за мяжу. У якія дакладна краіны ды ці будзе сярод іх Беларусь, сказаць не магу,”- заявіла Моніка Левандоўска, прэс-сакратар Варшаўскай пракуратуры, словы якой цытуе старонка „Fakt.pl”.
Выданьне дадае, што Анджэй Лепэр меў кантакты з рознымі ўплывовымі чыноўнікамі рэжыму Лукашэнкі. Вясной бягучага году, ён заснаваў фірму, якая павінна была займацца пасядэрніцтвам у кантактах паміж польскімі й беларускімі бізнэсмэнамі.
„Уся нашая дзейнасьць мае легальны характар”, - заявіў бізнэс-партнэр Лепэра Пётр Рыба ў размове з журналістам сайту „Fakt.pl”
аз