У Закапанэ сваю дзейнасьць распачаў Культурніцкі пляц незалежнасьці
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
03.07.2019 07:09
Гэта адчыненая грамадзкая прастора адразу каля Крупувак, прызначаная перад усім для маладых людзей.
pixabay.com/CC0
У Закапанэ, сталіцы польскіх Татраў, сваю дзейнасьць распачаў Культурніцкі пляц незалежнасьці. «Гэта адчыненая грамадзкая прастора адразу каля Крупувак, прызначаная перад усім для маладых людзей», – гаворыць дырэктар Цэнтра культуры Закапанэ Бэата Майхэр. «У нашых плянах было адкрыцьцё некамэрцыйнай прасторы, у якой маладыя артысты ці спартоўцы могуць разьвіваць і прэзэнтаваць свае хобі», – тлумачыць.
Арганізатары Культурніцкага пляцу незалежнасьці запрашаюць у розныя зоны: мастацтва і культуры, інфармацыі, спорту, адпачынку.
У жніўні там пройдзе Фэстываль літаратуры і кніжны кірмаш «У Татры толькі з кнігай», а цэлыя вакацыі там будзе працаваць пленэрнае кіно.

ав