Logo Polskiego Radia
Print

З 1 ліпеня можна падаваць заяўкі на дапамогу з праграмы „Сям’я 500 Плюс”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.06.2019 17:14
Цяпер дапамогу можна атрымаць таксама на першае дзіця незалежна ад даходаў сям’і.
Міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Бажэна Борыс-Шопа.Міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Бажэна Борыс-Шопа.PAP/Andrzej Grygiel

З 1 ліпеня можна падаваць заяўкі на дапамогу на з праграмы „Сям’я 500 Плюс”
Цяпер дапамогу можна атрымаць таксама на першае дзіця незалежна ад даходаў сям’іі.
Міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Бажэна Борыс-Шопа (Bożena Borys-Szopa) нагадала, што зь бліжэйшага панядзелку асобы, якія да гэтай пары ня мелі права на сацыяльную дапамогу з праграмы „Сям’я 500 Плюс” з-за перавышэньня даходаў, змогуць падаць заяўку на ейнае атрыманьне.
Міністар адзначыла, што пасьля ліквідацыі крытэрыю даходу, мясцовыя органы ўлады маюць вельмі простую задачу. Яны ня мусяць ужо прымаць адміністрацыйнае рашэньне, а толькі накіроўваюць сям'і інфармацыю аб прызнаньні дапамогі.
Такую інфармацыю можна будзе атрымаць па электроннай пошце або асабіста ў тым месцы перадачы заяўкі.
З 1 ліпеня заяўкі могуць быць пададзены ў электронным выглядзе. Гэта можна зрабіць праз электронны банкаўскі канал Emp@tia або партал PUE ZUS. Папяровыя заяўкі можна будзе перадаваць з 1 жніўня.
З 1 ліпеня грамадзяне змогуць таксама падаваць заяўкі на атрыманьне дапамогі для школьнікаў з праграмы „Добры старт”.
аз

Міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Бажэна Борыс-Шопа (Bożena Borys-Szopa) нагадала, што зь бліжэйшага панядзелку асобы, якія да гэтай пары ня мелі права на сацыяльную дапамогу з праграмы „Сям’я 500 Плюс” з-за перавышэньня даходаў, змогуць падаць заяўку на ейнае атрыманьне.

Міністар адзначыла, што пасьля ліквідацыі крытэрыю даходу, мясцовыя органы ўлады маюць вельмі простую задачу. Яны ня мусяць ужо прымаць адміністрацыйнае рашэньне, а толькі накіроўваюць сям'і інфармацыю аб прызнаньні дапамогі.

Такую інфармацыю можна будзе атрымаць па электроннай пошце або асабіста ў месцы падачы заяўкі.

З 1 ліпеня заяўкі могуць быць пададзены ў электронным выглядзе. Гэта можна зрабіць праз электронны банкаўскі канал Emp@tia або партал PUE ZUS. Папяровыя заяўкі можна будзе перадаваць з 1 жніўня.

З 1 ліпеня грамадзяне змогуць таксама падаваць заяўкі на атрыманьне дапамогі для школьнікаў з праграмы „Добры старт”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт