Logo Polskiego Radia
Print

З пачатку чэрвеня ў Польшчы патанула 79 чалавек

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.06.2019 16:00
Паліцыя як штогод нагадвае пра бясьпеку паводзінаў каля вадаёмаў.
Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Восем чалавек патанула ў суботу ў Польшчы. Па інфармацыі старэйшага асьпіранта Віялеты Шубскай з Галоўнай камэндатуры паліцыі, з пачатку чэрвеня да ўчорашняга дня ў краіне патанула 79 чалавек.

У рамках акцыі «Мяне цікавіць бясьпека на вадзе» паліцэйскія павучаюць людзей пра небясьпеку, якая можа паявіцца падчас адпачынку на вадаёмах. Нагадваюць, між іншым, што лепш выбіраць месца купаньня, дзе на пляжы ёсьць ратаўнік, і не парушаць правілы карыстаньня вадаёмам. Важнейшыя – не ўваходзіць у ваду пад уплывам сьпіртных напояў і не пакідаць без нагляду дзяцей каля вады.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт