Logo Polskiego Radia
Print

Некаторыя палякі вяртаюцца з адпачынку, іншыя адпраўляюцца на вакацыі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.06.2019 11:37
Патрулі дарожнай паліцыі праводзяць праверку кіруючых транспартным сродкам.
pixabay.com

У Польшчы заканчваюцца гэтак званыя доўгія выходныя. Многія жыхары краіны мелі чатыры дні адпачынку, паколькі ў чацьвер, 20 чэрвеня, быў свабодны ад працы дзень – рэлігійнае сьвята. Так што адны ў нядзелю вяртаюцца з адпачынку, іншыя адпраўляюцца ў водпуск. Паліцыя папярэджвае, што ў гэты дзень трэба падрыхтавацца да інтэнсіўнага руху на дарогах, заклікае быць асьцярожнымі і перасьцерагае, што будзе жорстка караць ліхачоў.

Па словах псыхоляга транспарту доктара Эвы Адахоўскай, самым важным фактарам, які ўплывае на бясьпеку на дарозе, зьяўляецца стан кіроўцы. Экспэртка раіць, каб перад адпраўленьнем у дарогу адпачыць, а перад выездам не пераядаць. Трэба таксама назіраць за станам свайго арганізму, ці ён ня надта ператомлены. Тады неабходна затрымацца, праветрыцца, а нават крыху падрамаць на стаянцы.

Да верасьня польская паліцыя ладзіць на дарогах акцыю «Бясьпечныя вакацыі 2019». Патрулі дарожнай паліцыі праводзяць праверку кіруючых транспартным сродкам, асабліва інтэнсіўныя кантролі адбываюцца падчас выездаў на адпачынак і вяртаньня з яго.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт