Напады на каталіцкую царкву не далі вынікаў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
20.06.2019 15:46
53% палякаў станоўча ацэньваюць дзейнасьць Касьцёла.
(fot. PAP/Leszek Szymański)
У параўнаньні з траўнем адсотак станоўчых ацэнак вырас на 5 працэнтных пунктаў. Каля траціны палякаў (34%) крытыкуюць дзейнасьць Касьцёла. Пры гэтым адсотак крытыкаў скараціўся на 6%, паведамляе Цэнтар дасьледаваньняў грамадзкай думкі.
У мінулым месяцы стаўленьне да Касьцёла ў Польшчы ў грамадзтве пагоршылася. У чэрвені сацыёлягі зарэгістравалі некаторае паляпшэньне стаўленьня да гэтай установы.
З апытаньня вынікае, што з крытыкай дзейнасьці Рымска-каталіцкай царквы часьцей за ўсё выступаюць рэспандэнты, якія не ўдзельнічаюць у рэлігійных абрадах або спарадычна ўдзельнічаюць, маюць левыя або цэнтрысцкія палітычныя погляды, моладзь ды жыхары буйных гарадоў.
Апытаньне грамадзкай думкі на тэму бягучых праблемаў й падзей у Польшчы было праведзена 6-13 чэрвеня 2019 года на рэпрэзэнтатыўнай выбарцы 1115 дарослых жыхароў краіны.
ПР/юл