Прэзыдэнт узнагародзіў тых, хто ратаваў палякаў
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
19.06.2019 16:28
«Адмысловая ўзнагарода прызнаецца за высакароднасьць, братэрства, адданасьць, а ў першую чаргу, за гуманізм, праяўлены ў вельмі складаны час».
Цыпымонія ўзнагароджаньня PAP/Leszek Szymański
Прэзыдэнт узнагародзіў тых, хто ратаваў палякаў
Чальцы Бэрнскай групы польскага дыплямата ў Швэйцарыі Аляксандра Ладося пасьмяротна ўганараваныя мэдалём прэзыдэнта Польшчы Virtus et Fraternitas. Узнагарода ўручаецца за выратаваньне польскіх грамадзян ад савецкіх ці нямецкіх злачынстваў у пэрыяд 1917-1990 гг.
На ўрачыстай цырымоніі ў Польскім тэатры ў Варшаве прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда сярод іншага паведаміў: «Адмысловая ўзнагарода прызнаецца за высакароднасьць, братэрства, адданасьць, а ў першую чаргу, за гуманізм, праяўлены ў вельмі складаны час».
Бэрнскай група падчас Другой сусьветнай вайны выдавала падробленыя пашпарты краінаў Лацінскай Амэрыкі габрэям, ратуючы іх ад зьнішчэньня.
Акрамя таго, мэдалі былі пасьмяротна ўручаны палякам, якія хавалі габрэяў у Атвоцке падчас вайны. Узнагарода таксама дастался казаху, які дапамагаў польскай сям’і, сасланай савецкай уладай у Казахстан, украінцу, які ратаваў палякаў падчас Валынскай трагедыі і нават вугорскаму салдату.
Чальцы Бэрнскай групы польскага дыплямата ў Швэйцарыі Аляксандра Ладося пасьмяротна ўганараваныя мэдалём прэзыдэнта Польшчы Virtus et Fraternitas.
Узнагарода ўручаецца за выратаваньне польскіх грамадзян ад савецкіх ці нямецкіх злачынстваў у пэрыяд 1917-1990 гг.На ўрачыстай цырымоніі ў Польскім тэатры ў Варшаве прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда сярод іншага паведаміў: «Адмысловая ўзнагарода прызнаецца за высакароднасьць, братэрства, адданасьць, а ў першую чаргу, за гуманізм, праяўлены ў вельмі складаны час».
Бэрнскай група падчас Другой сусьветнай вайны выдавала падробленыя пашпарты краінаў Лацінскай Амэрыкі габрэям, ратуючы іх ад зьнішчэньня.Акрамя таго, мэдалі былі пасьмяротна ўручаны палякам, якія хавалі габрэяў у Атвоцке падчас вайны. Узнагарода таксама дастался казаху, які дапамагаў польскай сям’і, сасланай савецкай уладай у Казахстан, украінцу, які ратаваў палякаў падчас Валынскай трагедыі і нават вугорскаму салдату.
IAR/эж