Logo Polskiego Radia
Print

Спажываньне газу ў Польшчы расьце

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.06.2019 15:03
У гэтым годзе спажываньне можа перавысіць 18 мільярдаў кубамэтраў.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnePixabay/ StockSnap/ CC0 Creative Commons

Старшыня нафтагазавай кампаніі PGNiG Пётр Возьняк лічыць, што ў гэтым годзе спажываньне можа перавысіць 18 мільярдаў кубамэтраў. Ён патлумачыў, што рост попыту на блакітнае паліва ў Польшчы зьвязаны найперш з прамысловай галіной, да росту не прычыняюцца індывідуальныя атрымальнікі.

На думку экспэрта, у наступным годзе ў Польшчы чакаецца раптоўны рост спажываньня газу. Возьняк нагадаў, што ў гэтым годзе павінны быць уведзеныя ў эксплёатацыю два буйныя энэргетычны заводы.

П.Возьняк: У гэтым годзе павінны быць запушчаныя два вялікія заводы, але спачатку гэта будзе пробны запуск ЦЭЦ Жэрань у Варшаве і ў Сталёвай Волі. Яны будуць запускацца напрыканцы году, поўным ходам запрацуюць у 2020. Кожны з гэтых блёкаў запатрабуе ня менш паўмільярда кубамэтраў газу ў год – гэта будзе сур'ёзны рост.

Штогод у Польшчы здабываюць каля 4 мільярдаў кубамэтраў газу. Астатнюю частку імпартуюць з-за мяжы. Агульная запатрабаванасьць краіны складае каля 18 мільярдаў кубамэтраў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт