Logo Polskiego Radia
Print

Вайсковыя манэўры з удзелам войск НАТО адбываюцца ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.06.2019 16:08
Манэўры адбываюцца на зямлі, у моры, у паветры і ў кібэрпрасторы, а іх асноўная мэта – праверка стану супрацы паміж польскімі Ўзброенымі сіламі й войскамі саюзьнікаў.
Вайсковыя манэўры Dragon-19 адбываюцца ў ПольшчыВайсковыя манэўры Dragon-19 адбываюцца ў ПольшчыPAP/Tomasz Waszczuk

Вайсковыя манэўры з удзелам войск НАТО адбываюцца ў Польшчы
Вайсковыя манэўры Dragon-19 адбываюцца ў Польшчы. У вучэньнях, якія праходзяць на палігонах у розных кропках Польшчы, удзел прымае 18 тыс. салдат з 12 дзяржаў і 2 тыс. 500 адзінак ваеннай тэхнікі.
Dragon-19 – гэта найбуйнейшыя вайсковыя манэўры, якія адбываюцца сёлета ў Польшчы. На працягу чатырох дзён салдаты з Польшчы й сумежных дзяржаў будуць адпрацоўваць розныя сытуацыі паводле сцэнару вучэньняў.
Манэўры адбываюцца на зямлі, у моры, у паветры і ў кібэрпрасторы, а іх асноўная мэта – праверка стану супрацы паміж польскімі Ўзброенымі сіламі й войскамі саюзьнікаў, разгорнутымі ў Польшчы ў рамках умацаваньня гэтак званага ўсходняга флянгу НАТО. Акрамя салдат, на палігонах зьявіцца цяжкая тэхніка: каля 1,5 тыс. бронемашын, танкаў і адзінак артылерыі.
Галоўным удзельнікам манэўраў Dragon зьяўляецца 11-я Любуская бронетанкавая дывізія з удзелам войск ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Германіі, Румыніі й Славакіі. У манэўрах прымуць удзел 1500 салдат тэрытарыяльнай абароны Польшчы.

Вайсковыя манэўры Dragon-19 адбываюцца ў Польшчы. У вучэньнях, якія праходзяць на палігонах у розных кропках Польшчы, удзел прымае 18 тыс. салдат з 12 дзяржаў і 2 тыс. 500 адзінак ваеннай тэхнікі.

Dragon-19 – гэта найбуйнейшыя вайсковыя манэўры, якія адбываюцца сёлета ў Польшчы. На працягу чатырох дзён салдаты з Польшчы й сумежных дзяржаў будуць адпрацоўваць розныя сытуацыі паводле сцэнару вучэньняў.

Манэўры адбываюцца на зямлі, у моры, у паветры і ў кібэрпрасторы, а іх асноўная мэта – праверка стану супрацы паміж польскімі Ўзброенымі сіламі й войскамі саюзьнікаў, разгорнутымі ў Польшчы ў рамках умацаваньня гэтак званага ўсходняга флянгу НАТО. Акрамя салдат, на палігонах зьявіцца цяжкая тэхніка: каля 1,5 тыс. бронемашын, танкаў і адзінак артылерыі.

Галоўным удзельнікам манэўраў Dragon зьяўляецца 11-я Любуская бронетанкавая дывізія з удзелам войск, між іншым, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Германіі, Румыніі й Славакіі. У манэўрах прымуць удзел 1500 салдат тэрытарыяльнай абароны Польшчы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт