17 чэрвеня Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы агучыць чарговыя імёны і прозьвішчы ахвяр камунізму і ЎПА, астанкі якіх эксгумавалі з ямаў сьмерці спэцыялісты пад кіраўніцтвам прафэсара Кшыштафа Швагжыка. Урачыстасьць уручэньня апазнавальных дакумэнтаў пройдзе 17 чэрвеня ў Прэзыдэнцкім палацы.
Падчас урачыстасьці будуць агучаныя прозьвішчы 24 ахвяр камуністычнага рэжыму і злачынстваў, зьдзейсьненых Украінскай паўстанчай арміяй.
«Урачыстасьць уручэньня апазнавальных дакумэнтаў – гэта выключны момант у працы нашага бюро. Гэта кульмінацыя працы гісторыкаў, археолягаў, генэтыкаў, якія кожны дзень рабілі намаганьні, каб знайсьці, а пасьля апазнаць тых, каго гады назад пахавалі ў безыменных магілах і прыгаварылі на забыцьцё і пагарду. У такія моманты мы асабліва адчуваем, што нашая праца мае сэнс», – кажа віцэ-старшыня ІНП Кшыштаф Швагжык.
Бюро пошуку і ідэнтыфікацыі праводзіць пошукава-эксгумацыйныя працы на тэрыторыі цэлай Польшчы, а таксама за яе межамі. Да гэтага часу былі праведзеныя працы ў некалькіх дзясятках месцаў у Польшчы, а таксама ў Летуве, Беларусі, Нямеччыне і Грузіі. Мэта бюро знайсьці і апазнаць астанкі палякаў, якія загінулі ў выніку дзейнасьці таталітарных сыстэм і злачынстваў супраць польскіх жыхароў.

ав