Украінскі кіроўца аўтобуса прысуджаны ў Польшчы да 6,5 году турмы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.06.2019 17:12
У жніўні мінулага году ў выніку ДТЗ у Падкарпацкім ваяводзтве загінулі тры пасажыры аўтобуса, а 50 атрымалі раненьні.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Украінскі кіроўца аўтобуса прысуджаны ў Польшчы да 6,5 году турмы
У жніўні мінулага году ў выніку ДТЗ у Падкарпацкім ваяводзтве загінулі тры пасажыры аўтобуса, а 50 атрымалі раненьні.
Да 6,5 году пазбаўленьня волі быў прысуджаны ўкраінскі кіроўца аўтобуса, якога суд палічыў вінаватым у прычыненьні катастрофы ў дарожным руху. У жніўні мінулага году, у выніку ДТЗ у Лешчаве Дольнай (Leszczawa Dolna) у Падкарпацкім ваяводзтве загінулі тры пасажыры аўтобуса, а 50 атрымалі раненьні.
„Акруговы суд у Пярэмышлі падтрымаў пазыцыю пракуратуры адносна клясыфікацыі злачынства, у якім абвінавацілі ўкраінскага кіроўцу,”- паведаміла намесьнік акруговага пракурора Бэата Стажэцка-Скшыпец (Beata Starzecka-Skrzypiec).
42-гадовы Мыкола Л. ня можа таксама кіраваць любымі транспартнымі сродкамі на працягу 15 гадоў. Акрамя таго, абвінавачаны павінен заплаціць пацярпелым 10 тысяч злотых (больш за 2 тысячы 347 эўра) кампэнсацыі.
Прысуд можа быць абскарджаны.
аз