Logo Polskiego Radia
Print

Віцэ-прэм’ер Пётр Гліньскі сустрэўся зь міністрам культуры й спорту Катара

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.06.2019 16:31
У Варшаве была створана рабочая група для абмеркаваньня далейшага супрацоўніцтва Польшчы з гэтай краінай.
Mіністaр культуры й нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі й міністар культуры й спорту Катара шэйх Салах бэн Ганем аль-Алі.Mіністaр культуры й нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі й міністар культуры й спорту Катара шэйх Салах бэн Ганем аль-Алі.PAP/Jakub Kamiński

Віцэ-прэм’ер Пётр Гліньскі сустрэўся зь міністрам культуры й спорту Катара
У Варшаве была створана рабочая група для абмеркаваньня далейшага супрацоўніцтва Польшчы з гэтай краінай.
Міністар культуры й спорту Катара знаходзіцца з двухдзённым візытам у Польшчы. Шэйх Салах бэн Ганем аль-Алі сустрэўся зь віцэ-прэм'ерам міністрам культуры й нацыянальнай спадчыны Пётрам Гліньскім (Piotr Gliński).
Пасьля перамоваў з дэлегацыяй Катара віцэ-прэм’ер Гліньскі заявіў, што польскія адносіны з уладамі гэтай краіны вельмі добрыя. Ён нагадаў, што два гады таму польскі бок падпісаў пагадненьне аб культурным супрацоўніцтве з Катарам. Сёньня была створана рабочая група для абмеркаваньня далейшага супрацоўніцтва.
Пётр Гліньскі таксама адзначыў, што Польшча зацікаўлена, у абмене студэнтамі, а таксама сумеснай арганізацыі кінафэстываляў і кінавытворчасьці.
У Варшаве катарскі міністар сустрэўся таксама з прадстаўнікамі польскіх кінэматаграфістаў, а таксама зь міністрам спорту Вітальдам Банькам (Witold Bańka). Госьць наведае таксама Каралеўскі замак.
Заўтра катарскі міністар пабывае ў Гдыні, дзе паглядзіць футбольны турнір Чэмпіянату сьвету U-20 (юнакі да 20 гадоў).
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт