Logo Polskiego Radia
Print

Расейская нафта трапіць у Польшчу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.06.2019 15:23
9-10 чэрвеня расейскі бок аднаўляе пастаўкі чыстай нафты ў Эўропу.
Foto: pixabay.com/CC0

Пра гэта заявіў у пятніцу міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак.

Новак падкрэсьліў, што атрымальнікам забруджанай нафты расейскі бок прапануе кампэнсацыю. Яе памер будзе залежыць ад колькасьці нафты на іх тэрыторыі. «Тое, што знаходзіцца на складах на тэрыторыі Расіі, не падлягае кампэнсацыі (...) і за тыя памеры, якая трапілі да пакупніка будуць прапанаваныя спрыяльныя ўмовы, каб кампэнсаваць частку страт, што панесьлі нашыя кліенты», – сказаў міністар у інтэрвію тэлебачаньню «Расея-24».

Міністар таксама назваў «практычна вырашанай» праблему забруджваньня нафты ў трубаправодзе «Дружба». «На сёньняшні дзень праблема практычна вырашана. Пачаліся пастаўкі нафты адпаведнай якасьці па трубаправодзе і ў парты», – заявіў Новак у Санкт-Пецярбургу, выступаючы на Міжнародным эканамічным форуме.

Чыноўнік патлумачыў, што гаворка ідзе пра пастаўкі па трубаправодзе «Дружба» у Славаччыну, Вугоршчыну, Чэхію ды Польшчу.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт