Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве гарэў хмарачос

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.06.2019 10:49
Пажарныя некалькі гадзін змагаліся з агнём.
Foto: twitter.com/BeautifulWarsaw

У суботу пасьля 5 гадзін раніцы ўдалося патушыць пажар на будаўнічай пляцоўцы хмарачосаў «The Warsaw Hub» у цэнтры польскай сталіцы побач з кальцом Дашынскага. Ніхто не пацярпеў.

Пажар пачаўся ў пятніцу пасьля 22 гадзіны. Полымя ахапіла верхнія паверхі будынка 120-метровай вышыні. У акцыі гашэньня бралі ўдзел 130 пажарнікаў. У сувязі з тым, што палаючыя элемэнты падалі ўніз, пажарнікі зачынілі рух у непасрэднай блізкасьці да хмарачосаў. Агулам было зачынена некалькі вуліц. У цэнтры гарадах на дарогах былі заторы.

На будаўнічай пляцоўцы хмарачоса загарэліся элемэнты канструкцый, якія закрывалі будынак ад ветру на самых высокіх узроўнях. Там жа былі разьвешаныя плястыкавыя рэклямныя банэры.

Комплекс хмарачосаў «The Warsaw Hub» – гэта комплекс будаваных вышынных офісных будынкаў у цэнтры польскай сталіцы. Ён складаецца з трох вежаў – двух вышынёй 130 мэтраў, і адной вышынёй 86 мэтраў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт