Logo Polskiego Radia
Print

На кангрэсе ў Варшаве экспэрты абмяркуюць будучыню Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.06.2019 11:01
7-9 чэрвеня ў Варшаве адбудзецца чарговы кангрэс з сэрыі „Польшча – Буйны праект”.
Варшавa, Аркады Кубіцкага.Варшавa, Аркады Кубіцкага.By Szczebrzeszynski - Fotografia własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8614648

На кангрэсе ў Варшаве экспэрты абмяркуюць будучыню Польшчы
7-9 чэрвеня ў Варшаве адбудзецца чарговы кангрэс з сэрыі „Польшча – Буйны праект”.
7-9 чэрвеня ў Варшаве адбудзецца чарговы кангрэс з сэрыі „Польшча – Буйны праект”. У ейных рамках дасьледчыкі, журналісты, экспэрты, публіцысты й палітыкі будуць абмяркоўваць сучасныя праблемы, магчымасьці й выклікі, якія стаяць перад краінай.
Кангрэс адбудзецца ў Варшаве ў Аркадах Кубіцкага.
Падчас сустрэчы будуць закранацца эканамічныя, палітычныя й ідэалягічныя пытаньні. Сярод іх - пэрспэктывы эканамічнага разьвіцьця ў Цэнтральнай Эўропе, праблемы сельскай гаспадаркі, інавацыі й тэхналёгій.
Дэбаты будуць прысьвечаныя таксама пытаньням дэмакратыі, палітычным мэханізмам і інструмэнтам, лібэралізму й кансэрватыўным каштоўнасьцям, а таксама сучаснай духоўнасьці.
Падчас кангрэсу будзе ўручаны мэдаль „Мужнасьць і давер” і ўзнагарода імя прэзыдэнта Леха Качыньскага.
На мерапрыемстве выступяць, сярод іншых, міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч, кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі, міністар сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі, прафэсар Здзіслаў Краснадэмбскі, прафэсар Рышард Легутка.
Сэрыю дыскусіяў адкрые прэм'ер Матэвш Маравецкі.
аз

7-9 чэрвеня ў Варшаве адбудзецца чарговы кангрэс з сэрыі „Польшча – Буйны праект”. У ягo рамках дасьледчыкі, журналісты, экспэрты, публіцысты й палітыкі будуць абмяркоўваць сучасныя праблемы, магчымасьці й выклікі, якія стаяць перад краінай.

Кангрэс адбудзецца ў Варшаве ў Аркадах Кубіцкага.

Падчас сустрэчы будуць закранацца эканамічныя, палітычныя й ідэалягічныя пытаньні. Сярод іх - пэрспэктывы эканамічнага разьвіцьця ў Цэнтральнай Эўропе, праблемы сельскай гаспадаркі, інавацыі й тэхналёгій.

Дэбаты будуць прысьвечаныя таксама пытаньням дэмакратыі, палітычным мэханізмам і інструмэнтам, лібэралізму й кансэрватыўным каштоўнасьцям, а таксама сучаснай духоўнасьці.

Падчас кангрэсу будзе ўручаны мэдаль „Мужнасьць і давер” і ўзнагарода імя прэзыдэнта Леха Качыньскага.

На мерапрыемстве выступяць, сярод іншых, міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч, кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі, міністар сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі, прафэсар Зьдзіслаў Краснадэмбскі, прафэсар Рышард Легутка.

Сэрыю дыскусіяў адкрые прэм'ер Матэвуш Маравецкі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт