Logo Polskiego Radia
Print

Мэр Варшавы і ліцэалісты паўдзельнічалі ў «Сьнеданьні свабоды»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.06.2019 13:30
За агульным сталом яны пасьнедалі «як у часах ПНР» і паразмаўлялі пра выбары 4 чэрвеня 1989 году.
PAP/Radek Pietruszka

Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, а таксама моладзь з варшаўскіх ліцэяў сустрэліся на «Сьнеданьні свабоды», якое адбылося сёньня на плошчы Дэфіляд у Варшаве. За агульным сталом яны пасьнедалі «як у часах ПНР» і паразмаўлялі пра выбары 4 чэрвеня 1989 году.
Рафал Тшаскоўскі ўспамінаў, што 4 чэрвеня 1989 году працаваў у кавярні «Niespodzianka», у якой мясьцілася сядзіба Варшасўкага грамадзянскага камітэта «Салідарнасьць». Ён расказаў, што ў дзень выбараў «сама атмасфэра была надзвычайнай – атмасфэра хваляваньня, салідарнасьці паміж усімі». «Мы разумелі, што той дзень – гістарычны. Мы ня ведалі, што будзе далей, задумваліся, ці гэта ня блеф з боку камуністаў», – узгадваў мэр Варшавы.
У «Сьнеданьні свабоды» апрача Рафала Тшаскоўскага ўдзел прыняла моладзь з варшаўскіх ліцэяў. За сталом яны спрабавалі «прысмакі» ПНР – агароднінны салат з маянэзам, ліверную каўбасу, піроае «вузэтку», газіроўку з аўтамата.
4 чэрвеня 1989 году быў праведзены першы тур часткова свабодных выбараў у Сэйм і цалкам свабодныя ў Сэнат. Выбары прайшлі на ўмовах, вызначаных падчас круглага стала і закончыліся перамогай прафсаюзу «Салідарнасьць». Галасаваньне з 4 чэрвеня было адным з чыньнікаў, якія прывялі да падзеньня камунізму і трывалых дэмакратычных перамен у Польшчы і цэлай Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе.

Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, а таксама моладзь з варшаўскіх ліцэяў сустрэліся на «Сьнеданьні свабоды», якое адбылося сёньня на плошчы Дэфіляд у Варшаве. За агульным сталом яны пасьнедалі «як у часах ПНР» і паразмаўлялі пра выбары 4 чэрвеня 1989 году.

Рафал Тшаскоўскі ўспамінаў, што 4 чэрвеня 1989 году працаваў у кавярні «Niespodzianka», у якой мясьцілася сядзіба Варшасўкага грамадзянскага камітэта «Салідарнасьць». Ён расказаў, што ў дзень выбараў «сама атмасфэра была надзвычайнай – атмасфэра хваляваньня, салідарнасьці паміж усімі». «Мы разумелі, што той дзень – гістарычны. Мы ня ведалі, што будзе далей, задумваліся, ці гэта ня блеф з боку камуністаў», – узгадваў мэр Варшавы.

У «Сьнеданьні свабоды» апрача Рафала Тшаскоўскага ўдзел прыняла моладзь з варшаўскіх ліцэяў. За сталом яны спрабавалі «прысмакі» ПНР – агароднінны салат з маянэзам, ліверную каўбасу, пірожанае «вузэтку», газіроўку з аўтамата.

4 чэрвеня 1989 году быў праведзены першы тур часткова свабодных выбараў у Сэйм і цалкам свабодных у Сэнат. Выбары прайшлі на ўмовах, вызначаных падчас круглага стала і закончыліся перамогай прафсаюзу «Салідарнасьць». Галасаваньне з 4 чэрвеня было адным з чыньнікаў, якія прывялі да падзеньня камунізму і трывалых дэмакратычных перамен у Польшчы і цэлай Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт