40 гадоў таму пачалося першае паломніцтва Яна Паўла ІІ у Польшчу
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
02.06.2019 10:41
Візыт галавы каталіцкага касьцёла аказаў вялізны ўплыў на далейшыя падзеі ў краіне, зьвяржэньне камунізму.
Foto: archiwum/Polskie Radio/PAP/Wojciech Kryński
2 чэрвеня спаўняецца роўна 40 гадоў з дня, калі ў Польшчу зь першым паломніцтвам прыбыў папа рымскі, які паходзіў з Польшчы – Ян Павал 2. На думку гісторыкаў, візыт галавы каталіцкага касьцёла аказаў вялізны ўплыў на далейшыя падзеі ў краіне – нараджэньне прафсаюзу «Салідарнасьць», які змагаўся з камуністычнай уладай, увядзеньне ваеннага становішча і пазьнейшае зьвяржэньне камуністычнага ладу.
Польскія парлямэнтары прынялі ўхвалу ў памяць аб тых падзеях, а таксама ў 30-ую гадавіну адраджэньня Сэнату (вышэйшай палаты парлямэнту) і першых часткова свабодных выбараў.
На думку прафэсара Яна Жарына, не было б незалежнай Польшчы без Яна Паўла 2. Асабліва тое першае паломніцтва было вельмі важным, паколькі тады католікі зразумелі, наколькі іх шмат, што ў іх ёсьць моц, – адзначыў сэнатар.
Падчас першага паломніцтва Ян Павал 2 наведаў Варшаву, Гнезна, Чанстахову, Кракаў, Кальварыю Зэбжыдоўскую, Вадавіцэ, Асьвенцым і Новы Тарг.
ПР/нг