Logo Polskiego Radia
Print

Гадавіну першай пілігрымкі Яна Паўла ІІ адзначаць фартэпіяннымі канцэртамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.05.2019 14:02
Пілігрымка ў чэрвені 1979 году была выключнай падзеяй у гісторыі Польшчы.
Ян Павал ІІ падчас першай пілігрымкі ў Польшчу.Ян Павал ІІ падчас першай пілігрымкі ў Польшчу.Autor: Zielaskowski Lech; Zbiory NAC online

Кампанія «Незалежная» запрашае на цыкл камэрных фартэпіянных канцэртаў у гадавіну першай пілігрымкі Яна Паўла ІІ у Польшчу «Фартэпіяна свабоды». Пілігрымка ў чэрвені 1979 году была несумненна выключнай падзеяй у гісторыі Польшчы. Папа рымскі на працягу дзесяці дзён наведаў толькі некалькі гарадоў, але ўскалыхнуў сэрцамі мільёнаў і дазволіў суайчыньнікам паверыць, што свабода знаходзіцца блізка.
Праект будзе адбывацца ў гарадах, якія наведаў пантыфік – Гнезьне, Чэнстахове, Кракаве, Кальварыі Зэбжыдоўскай, Вадавіцах, Асьвенцыме, Новым Таргу і зноў у Кракаве.
Падчас канцэртаў прагучаць творы, прымеркаваныя да канкрэтных падзей, кампазыцыі, створаныя для Яна Паўла ІІ, а таксама мэлёдыі, якія Папа рымскі любіў. Гэта будуць творы, напісаныя Гэнрыкам Гурэцкім, Кшыштафам Пэндэрэцкім, Зыгмунтам Канечным, кампазыцыі, зьвязаныя з польскай гісторыяй і рэлігіяй. Можна будзе пачуць спэцыяльнае выкананьне такіх песень як «Oj maluśki, maluśki», «Ойча наш» ці «Gaude Mater Polonia», якія так моцна любіў Сьвяты Айцец.
Ян Павал ІІ вельмі любіў музыку, стала сьпяваў з вернікамі. Таму арганізатары хацелі, каб канцэрты мелі адкрытую форму, адбываліся ў публічнай прасторы, даступнай для кожнага.

Кампанія «Незалежная» запрашае на цыкл камэрных фартэпіянных канцэртаў у гадавіну першай пілігрымкі Яна Паўла ІІ у Польшчу «Фартэпіяна свабоды». Пілігрымка ў чэрвені 1979 году была выключнай падзеяй у гісторыі Польшчы. Папа рымскі на працягу дзесяці дзён наведаў толькі некалькі гарадоў, але ўскалыхнуў сэрцамі мільёнаў і дазволіў суайчыньнікам паверыць, што свабода знаходзіцца блізка.

Праект будзе адбывацца ў гарадах, якія наведаў пантыфік – Гнезьне, Чэнстахове, Кракаве, Кальварыі Зэбжыдоўскай, Вадавіцах, Асьвенцыме, Новым Таргу і зноў у Кракаве.

Падчас канцэртаў прагучаць творы, прымеркаваныя да канкрэтных падзей, кампазыцыі, створаныя для Яна Паўла ІІ, а таксама мэлёдыі, якія Папа рымскі любіў. Гэта будуць творы, напісаныя Гэнрыкам Гурэцкім, Кшыштафам Пэндэрэцкім, Зыгмунтам Канечным, кампазыцыі, зьвязаныя з польскай гісторыяй і рэлігіяй. Можна будзе пачуць спэцыяльнае выкананьне такіх песень як «Oj maluśki, maluśki», «Ойча наш» ці «Gaude Mater Polonia», якія так моцна любіў Сьвяты Айцец.

Ян Павал ІІ вельмі любіў музыку, стала сьпяваў з вернікамі. Таму арганізатары хацелі, каб канцэрты мелі адкрытую форму, адбываліся ў публічнай прасторы, даступнай для кожнага.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт