Logo Polskiego Radia
Print

Настаў апошні дзень выбараў у Эўрапарлямэнт

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 26.05.2019 09:03
Сеньня галасуюць жыхары 21 краіны Эўрапейскага Зьвязу.
eu.gov

У нядзелю завяршаецца чатырохдзённы маратон выбараў у Эўрапейскі парлямэнт.

У апошні дзень галасаваньня да выбарчых скрыняў пайшлі жыхары 21 краіны ЭЗ, у тым ліку Польшчы. Права голасу маюць больш за 420 мільёнаў грамадзян ва ўсім Эўразьвязе.

З кандыдатаў на месца ў Эўрапейскім парлямэнце будуць абраныя 751 эўрадэпутат на пяць гадоў. Такой будзе колькасьць дэпутатаў да моманту выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ. Пасьля brexit-у Эўрапарлямэнт будзе скарочаны да 705 дэпутатаў, але некаторыя краін, у тым ліку Польшчы, павялічыць сваё прадстаўніцтва.

Таму сёньня, палякі выберуць 52 еўрадэпутатаў, але пакуль мандат атрымае 51 дэпутатаў. 52-і пачне выконваць свае абавязкі пасьля выхаду Вялікабрытаніі з Эўразьвязу.

Колькасьць дэпутатаў у Эўрапарлямэнце прапарцыйна да колькасьці насельніцтва кожнай дзяржавы ЭЗ. Малыя краіны, як Мальта, Эстонія, Кіпр і Люксэмбург будуць мець па шэсьць эўрадэпутатаў, а Германія – 96.

Дэпутаты Эўрапарлямэнту працуюць у фракцыях, які ўтвараюць міжнародныя палітычныя групы, зьвязаныя ідэалягічнага. Гэтыя фракцыі маюць найбольш паўнамоцтваў пры выбары найважнейшых пасадаў у Эўрапарлямэнце.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт