У Варшаве зьявіліся „Зачытаныя лаўкі”
Мэта акцыі „Зачытаныя лаўкі” - заахвочваньне дзяцей і дарослых да чытаньня кнігаў.
У польскай сталіцы зьявіліся гэтак званыя „Зачытаныя лаўкі”. Лаўкі, гэта ўнікальная гарадзкая мэбля, створаная фондам Zaczytani.org. Аўтарамі праектаў лавак зьяўляюцца вядомыя польскія акторы, сьпевакі й мастакі. Лаўкі можна пабачыць ля Палацу культуры й навукі.
Лаўкі, гэта ня толькі мэбля, на якой можна проста сесьці. Дзякуючы ім можна таксама бясплатна спампаваць аўдыёкнігу. Менавіта мэтай праекту зьяўляецца заахвочваньне дзяцей і дарослых да чытаньня кнігаў.
Урачыстая інаўгурацыя экспазыцыі „Зачытаных ляўкаў” адбудзецца ля Палацу культуры й навукі, то бок у цэнтры польскай сталіцы ў бліжэйшую суботу, 25 траўня. На публіку будуць чакаць розныя прываблівасьці.
Напрыклад, дзеці змогуць прыняць удзел у мастацкіх занятках. Падчас мерапрыемства паявяцца вядомыя госьці.
Арганізатары заахвочваюць таксама ўсіх ахвяраваць кнігі для пацыентаў бальніц у рамках акцыі „Вялікі збор кнігаў”. Збор завершыцца 26 траўня. З сабраных кнігаў плянуецца стварыць каля 100 бібліятэк для пацыентаў мэдыцынскіх установаў па ўсёй краіне.
аз