М. Маравецкі: Асобы з інваліднасьцю атрымаюць дадатковую дапамогу
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
19.05.2019 12:51
500 злотых кожны месяц атрымаюць тыя асобы, якія няздольныя працаваць і самастойна сябе ўтрымліваць.
М. Маавецкі на канвэнцыі ПіСфота: PAP/Łukasz Gągulski
Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі заявіў пра пляны польскага ўраду ўвесьці штомесячную фінансавую дапамогу для дарослых асоб з поўнай інваліднасьцю. Па словах прэм’ера, якія пагучалі падчас канвэнцыі партыі «Права й справядлівасьць» у Кракаве, 500 злотых кожны месяц атрымаюць тыя асобы, якія няздольныя працаваць і самастойна сябе ўтрымліваць. Дапамога павінны пачаць дзейнічаць на працягу бліжэйшых некалькіх месяцаў. Маравецкі дадаў, што дакладная сума дапамогі будзе вядомая крыху пазьней, але хутчэй за ўсё гэта будзе 500 злотых.
Сродкі на падтрымку асоб з абмежаванымі магчымасьцямі будуць выдзяляцца між іншым з Салідарнага фонду дапамогі асобам з інваліднасьцю, а таксама з гандлёвага падатку, які плацяць замежныя гандлёвы сеткі, што працуюць у Польшчы.
На мінулым тыдні Польшча выйграла ў судзе Эўразьвязу працэс з Эўрапейскай камісіяй па справе гандлёвага падатку. Люксэмбурскія судзьдзі прызналі незаконным рашэньне Эўракамісіі, якая загадала Польшчы адмяніць гандлёвы падатак, паколькі ён, на думку чыноўнікаў з Брусэля, зьяўляецца забароненай дапамогай з боку дзяржавы.
ІАР ПР/нг