Сёньня адзначаецца Міжнародны дзень пажарніка
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
04.05.2019 15:09
Анджэй Дуда павіншаваў пажарнікаў з іх прафэсійным сьвятам.
Pixabay/CC0 License/12019
Прэзыдэнт Анджэй Дуда павіншаваў пажарнікаў з іх прафэсійным сьвятам. Сёньня адзначаецца Міжнародны дзень пажарніка.
“Пажарнік – гэта сымбаль самаахвярнасьці ды адвагі. Хтосьці, на каго мы заўсёды можам разьлічваць, хто нас ніколі не падвядзе”, - адзначыў прэзыдэнт у лісьце, накіраваным удзельнікам і арганізатарам урачыстасьцяў з нагоды Дня пажарніка. “Гэта служба, якая патрабуе асаблівых рысаў характару, а таксама высокай кампэтэнцыі, прафэсіяналізму і сілы. Польшча ганарыцца сваімі пажарнікамі, якія паказваюць высокія тэхнічныя магчымасьці”, - падкрэсьліў прэзыдэнт Дуда.
З нагоды Дня пажарніка ў Варшаве адбыліся ўрачыстасьці пры ўдзеле між іншым прэзыдэнта, які ўручыў генэральскія пагоны шасьці прадстаўнікам Дзяржаўнай пажарнай аховы. Былі ўручаныя таксама іншыя адзначэньні, у прыватнасьці, Мэдалі для маладых герояў. Пасьля ўрачыстасьці прайшоў адмысловы фэст, падчас якога наведвальнікі маглі пазнаёміцца з асаблівасьцямі працы пажарнікаў, убачыць пажарную тэхніку й сабак, якія працуюць у пажарнай службе.
ІАР ПР/нг