Logo Polskiego Radia
Print

Міністар абароны Польшчы запрасіў усіх ахвотных на вайсковы парад

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 02.05.2019 13:59
Парад з нагоды 20-годзьдзя ўваходжаньня Польшчы ў блёк NATO ды 15-годзьдзя ўступленьня ў Эўрапейскі Зьвяз пройдзе пад лёзунгам «Моцныя ў хаўрусе».
Марыюш Блашчак Марыюш Блашчак PAP/Rafał Guz

Марыюш Блашчак заклікаў палякаў прыйсьці на вайсковы парад, які распачнецца ў Варшаве 3 траўня ў 14 гадзін паводле мясцовага часу. Падчас інтэрвію для Першага каналу Польскага радыё кіраўнік польскага міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак паведаміў, што ў парадзе прыме ўдзел 2 тысячы жаўнераў.

Марыюш Блашчак: Перад усім гэта будуць нашыя жаўнеры. Аднак у парадзе таксама прымуць удзел салдаты Злучаных Штатаў, Румыніі, Харватыі таксама будуць прадстаўнікі ганаровай варты зь іншых дзяржаваў NATO. Апроч вайсковых у прадзе прымуць удзел Пажарная варта, Памежная служба, вядома яны таксама прадэманструюць сваё абсталяваньне. Агулам у прадзе будзе задзейнічанае больш за 200 баявых машынаў, ды 80 адзінак авіяцыі.

Вайсковы парад з нагоды 20-годзьдзя ўваходжаньня Польшчы ў блёк NATO ды 15-годзьдзя ўступленьня ў Эўрапейскі Зьвяз пройдзе пад лёзунгам «Моцныя ў хаўрусе».

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт