«Круглы стол» на тэму будучыні польскай адукацыі адбудзецца 26 красавіка
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
19.04.2019 10:59
На думку Маравецкага, «круглы стол» стане магчымасьцю паразуменьня й комплекснай перабудовы сыстэмы школьнай адукацыі.
Матэвуш МаравецкіPAP/Łukasz Gągulski
«Круглы стол» на тэму будучыні польскай адукацыі адбудзецца 26 красавіка
Размовы ў рамках «круглага стала» на тэму сытуацыі ў адукацыі пачнуцца 26 красавіка на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Кіраўнік польскага ўраду запрасіў прыняць удзел у перамовах усе зацікаўленыя бакі: настаўніцкія прафсаюзы, апазыцыйныя партыі, экспэртаў, прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіраваньня, бацькоў, настаўнікаў ды выхавацеляў.
На думку Маравецкага, «круглы стол» стане магчымасьцю паразуменьня й комплекснай перабудовы сыстэмы школьнай адукацыі. Прэм’ер паведаміў, што «круглы стол» будзе тычыцца чатырох асноўных аспэктаў: вучняў, настаўнікаў, якасьці адукацыі і «сучаснай школы».
Паводле Матэвуша Маравецкага канфлікт можа быць вычарпаны толькі праз дасьціпны аналіз актуальнага стану сыстэмы польскай адукацыі. Прэм’ер Польшчы Матэвуш Марвецкі заклікаў настаўнікаў спыніць забастоўку.

IAR/эж