Logo Polskiego Radia
Print

Паляк Шымон Бродзяк названы лепшым у сьвеце аўтарам чорна-белых здымкаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.04.2019 10:26
У конкурсе прынялі ўдзел больш за 2 тысячы фотаздымкаў з 65 краінаў сьвету.
Матэрыялы конкурсу

Паляк Шымон Бродзяк названы лепшым у сьвеце аўтарам чорна-белых здымкаў
Шымон Бродзяк абраны лепшым аўтарам чорна-белых фатаграфій па выніках прэстыжнага конкурсу One Eyeland, у якім ён заняў першае месца. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 2 тысячы фотаздымкаў з 65 краінаў сьвету.
Узнагарода One Eyeland – далёка ня першая ў калекцыі Шымона Бродзяка. Яшчэ будучы студэнтам, ён атрымаў прэмію Johnnie Walker Keep Walking Award за «пастаянную рэалізацыю сваіх мараў і імкненьне пракладваць новыя шляхі ў пошуках прыгажосьці».
У 2013 годзе на Канскім кінафэстывалі журы конкурсу FashionTV Photographers Awards прызнала паляка лепшым у сьвеце аўтарам чорна-белых рэклямных здымкаў.
Ужо ў 2015 годзе Шымон Бродзяк стаў самым маладым мастаком ды першым палякам, чые працы экспанаваліся ў Музэі фатаграфіі Фонду Гельмута Ньютана ў Бэрліне.
У наступным годзе посьпехі Шымона Бродзяка ацанілі ў ЗША, дзе ён заняў першае месца ў катэгорыі «Мода» адразу ў двух конкурсах: International Photography Awards (2016) і Black & White Spider Awards (2016).

swiatobrazu.pl/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт