Міхаіл Саакашвілі: Пуцін быў зацікаўлены ў забойстве Леха Качыньскага
Польскае інтэрнэт-выданьне wp.pl публікуе інтэрвію з былым прэзыдэнтам Грузіі й нядаўнім апальным украінскім палітыкам Міхаілам Саакашвілі. Галоўнай тэмай размовы сталі нэаімпэрскія амбіцыі Расеі. Саакашвілі нагадаў пра папярэднія дзеяньні прэзыдэнта Уладзімера Пуціна.
«Беларусь расейцы ўжо маюць, ва Ўкраіне справы ідуць няўдала, а параза прэзыдэнта Парашэнкі ўжо дае Пуціну пэўнае задавальненьне», – сказаў грузінскі палітык.
Экс-прэзыдэнт Грузіі адзначыў, што Пуцін не адважыцца атакаваць Летуву, Латвію ці Эстонію ў сувязі з гарантыямі бясьпекі з боку НАТА. Міхаіл Саакашвілі нагадаў таксама аб смаленскай катастрофе.
«Пуцін узяў Качыньскага на прыцэл, паколькі польскі прэзыдэнт, рызыкуючы жыцьцём, паляцеў у Грузію й выратаваў нашу сталіцу й незалежнасьць», – падкрэсьліў палітык.
«Я памятаю, як Пуцін пагражаў зьбіць самалёт Качыньскага. Для мяне Смаленск зьяўляецца лягічным працягам падзей у Тбілісі. (...) Пуцін быў зацікаўлены ў забойстве Качыньскага», – пераконвае Міхаіл Саакашвілі.
Размова з палітыкам была надрукаваная на старонках інтэрнэт-парталу wp.pl.

эж