Logo Polskiego Radia
Print

Пошта Польская пераходзіць на электрамабілі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.04.2019 16:13
Кампанія спачатку тэставала электрычныя грузавікі, а цяпер хоча карыстацца імі кожны дзень.
Pixabay.com/paulbr75/CC0 Public Domain

Пошта Польская абвяшчае тэндэр на пакупку электрычных грузавікоў. Установа атрымае 20 аўтамабіляў з грузапад'ёмнасьцю да 800 кіляграмаў. Першы зь іх выедзе на вуліцы ў трэцім квартале бягучага года. Першую партыю электрычных аўтамабіляў кампанія не набудзе, а возьме ў арэнду на 2 да 4 гадоў.

Раней Пошта Польская выпрабоўвала невялікія грузавыя фургоны. Вынікі выпрабаваньняў былі прызнаныя настолькі пасьпяховымі, што кампанія прыняла рашэньне стварыць парк электрамабіляў.

Падчас выпрабаваньняў былі задзейнічаныя 15 аўтамабіляў. Сярод якіх Citroen Berlingo, Melex 381, 382 і 391, Nissan е-NV200, Peugeot Partner, Renault Kangoo, Zeppelin Goupil G4 і G5, і Komel – вынаходніцкі праект Інстытута электрычных машын і прывадаў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт