Сэнат прыняў законапраект „Пэнсія Плюс”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.04.2019 16:03
Ён прадугледжвае аднаразовую выплату дадатковай грашовай дапамогі для пэнсіянэраў і інвалідаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Сэнат прыняў законапраект „Пэнсія Плюс”
Ён прадугледжвае аднаразовую выплату дадатковай грашовай дапамогі для пэнсіянэраў і інвалідаў.
Сэнат (вышэйшая палата польскага парлямэнту) без паправак прыняў законапраект „Пэнсія Плюс”. Яго падтрымалі 81 сэнатар, супраць была адна асоба, дзьве ўстрымаліся ад галасаваньня.
Закон прадугледжвае аднаразовую выплату дадатковай грашовай дапамогі для ўсіх пэнсіянэраў і асобаў, якія атрымліваюць пэнсію па інваліднасьці.
Дапамога складзе 1100 злотых брута (больш за 266 эўра). Гэта азначае што кожны пэнсіянэр атрымае больш за 888 злотых (амаль 207 эўра) на руку.
Сродкі будуць выплачвацца разам з травеньскай пэнсіяй.
аз