Легендарны антыкамуністычны дзеяч пакідае „Грамадзянскую плятформу”
Ян Рулеўскі адыходзіць з „ГП, паколькі не пагаджаецца на саюзу партыі з посткамуністамі.
Сэнатар (дэпутат вышэйшай палаты польскага парлямэнту-рэд.) Ян Рулеўскі (Jan Rulewski) пакідае апазыцыйную партыю „Грамадзянская плятформа”. У канале Polsat News палітык расказваў аб прычынах гэтага рашэньня, то бок аб пагадненьні, якое старшыня „Грамадзянскай плятформы” Гжэгаж Схэрына (Grzegorz Schetyna) заключыў з посткаміністамі.
„Гэта растаньне. Сёньня модны брэксіт і полексіт, таму рулексіт ( ад прозьвішча Рулеўскі - рэд.) таксама магчымы. Я больш не магу працягваць місіі ў парлямэнцкай фракцыі „Грамадзянскай плятформы”. Таму сёньня яе пакідаю(...) Я гэткай „Эўрапейскай кааліцыі” падтрымліваю не магу. Мне перашкаджаюць у ёй „левыя элемэнты”, - сказаў палітык.
Усё праз уплывовых дзеячаў Польскай аб’яднанай рабочай партыі, якія апынуліся ў выбарчых сьпісах „Эўрапейскай кааліцыі” (кааліцыя створаная апазыцыйнымі партыямі перад выбарамі ў Эўрапейскі парлямэнт- рэд.).
„Я разумею, што людзі могуць мець левыя погляды, што могуць быць членамі Саюзу левых дэмакратычных сілаў, але лічу, што „Грамадзянская плятформа” перабольшыла, уносячы ў свае выбарчыя сьпісы вядучых службовых асоб камуністычнай Польшчы”, - сказаў у інтэрвію Polsat News сэнатар Ян Рулеўскі.
аз
Сэнатар (дэпутат вышэйшай палаты польскага парлямэнту-рэд.) Ян Рулеўскі (Jan Rulewski) пакідае апазыцыйную партыю „Грамадзянская плятформа”. У канале Polsat News палітык расказваў аб прычынах гэтага рашэньня, то бок аб пагадненьні, якое старшыня „Грамадзянскай плятформы” Гжэгаж Схэрына (Grzegorz Schetyna) заключыў з посткаміністамі.
„Гэта растаньне. Сёньня модны брэксіт і польэксіт, таму рульэксіт (ад прозьвішча Рулеўскі - рэд.) таксама магчымы. Я больш не магу працягваць місіі ў парлямэнцкай фракцыі „Грамадзянскай плятформы”. Таму сёньня яе пакідаю(...) Я гэткай „Эўрапейскай кааліцыі” падтрымліваю не магу. Мне перашкаджаюць у ёй „левыя элемэнты”, - сказаў палітык.
Усё праз уплывовых дзеячаў Польскай аб’яднанай рабочай партыі, якія апынуліся ў выбарчых сьпісах „Эўрапейскай кааліцыі” (кааліцыя створаная апазыцыйнымі партыямі перад выбарамі ў Эўрапейскі парлямэнт- рэд.).
„Я разумею, што людзі могуць мець левыя погляды, што могуць быць членамі Саюзу левых дэмакратычных сілаў, але лічу, што „Грамадзянская плятформа” перабольшыла, уносячы ў свае выбарчыя сьпісы вядучых службовых асоб камуністычнай Польшчы”, - сказаў у інтэрвію Polsat News сэнатар Ян Рулеўскі.
centrummedialne.pl/аз