На вуліцах Варшавы маліліся за перасьледаваных хрысьціян
Шосты раз па вуліцах Варшавы прайшоў Крыжовы шлях у падтрымку перасьледаваных хрысьціян.
Шосты раз па вуліцах Варшавы прайшоў Крыжовы шлях у падтрымку перасьледаваных хрысьціян. Перад набажэнствам у касьцёле сьвятога Клімэнта ў варшаўскім раёне Воля адбылася сьвятая імша.
Крыжовы шлях пачаўся ля касьцёла рэдэмптарыстаў і завяршыўся ў раёне Жалібаж ля сьвятыні блаславёнага ксяндза Ежы Папялушкі.
„Шлягам згаданага набажэнства мы хочам аказаць духоўную падтрымку тым, каго перасьледуюць і пазбаўляюць жыцьця за вызнаваньне веры ў Хрыста”, - сказаў Польскаму радыё рэдэмптарыст Кшыштаф Стэмпоўскі (Krzysztof Stępowski).
Дасьледчык і ляўрэат ватыканскай прэміі Ёзэфа Ратцынгера сьвятар прафэсар Вальдэмар Храстоўскі (Waldemar Chrostowski) кажа, што перасьлед хрысьціян часта мае палітычны кантэкст.
„У выніку войнаў і рознага роду ўзброеных канфліктаў, якія адбываюцца ад Марока па Ірак, пакутуюць хрысьціяне. Гэта асабліва бачнае на прыкладзе Іраку, дзе колькасьць хрысьціян зьменшылася з паўмільёна да 300-400 тысяч. Цяпер таксама ў Сырыі хрысьціян значна менш, чым раней”, - кажа сьвятар.
Паводле дадзеных арганізацыі „Дапамога касьцёлу ў патрэбе”, кожны чацьвёрты хрысьціянін у сьвеце ў нейкай ступені пакутуе з-за сваёй веры. Для каля 200 мільёнаў людзей перасьлед – гэта рэальная пагроза.
аз