Польская сялянская партыя хоча прапісаць у Канстытуцыі чалецтва Польшчы ў ЭЗ
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
02.04.2019 17:12
“Гэта своеасаблівая тэст верагоднасьці для ўсіх палітыкаў у Польшчы", - казаў лідар партыі Ў. Касіняк-Камыш.
Уладзсілаў Касіняк-Камыш, Пётр Згажэльскі, Міхал Каміньскі.PAP/Radek Pietruszka
Польская сялянская партыя заклікала дэпутатаў іншых партый падтрымаць праект зьмены Канстытуцыі, які прадугледжвае ўпісаньне ў дакумэнт чалецтва Польшчы ў ЭЗ. “Гэта своеасаблівая тэст верагоднасьці для ўсіх палітыкаў у Польшчы. Ці яны сапраўды хочуць быць у Эўразьвязе”, - сказаў лідар Польскай сялянскай партыі Ўладзіслаў Касіняк-Камыш.
Ён дадаў, што толькі сем дзяржаваў у Эўразьвязе ня маюць у сваіх канстытуцыях спасылак на эўрапейскія справы. “Гэта паказвае, што нашая прапанова мае абгрунтаваньне і зьяўляецца патрэбнай”, - падкрэсьліў старшыня PSL.
“Праект зьмен Канстытуцыі, які прадугледжвае ўпісаньне чалецтва Польшчы ў Эўразьвязе, гэта прапанова, над якой трэба падыскутаваць. Мы ня кажам “не”. Мы будзем размаўляць і паглядзім, якім будзе эфэкт”, - сказала прэс-сакратар кіроўнай партыі “Права і справядлівасьць” Бэата Мазурэк.