Logo Polskiego Radia
Print

У Каралеўскіх лазенках адчынілі выставу пра Бітву пад Монтэ-Касына

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.04.2019 14:37
«Трэба ўшанаваць памерлых у бітве за Монтэ-Касына і іх таварышаў, якія выканалі свой абавязак перад Айчынай».
fot. Danuta Matloch/Міністэрства культуры Польшчы

У пленэры Музэя Каралеўскія лазенкі адчынілі выставу, прысьвечаную 75-й гадавіне Бітвы пад Монтэ-Касына. «Трэба ўшанаваць памерлых у бітве за Монтэ-Касына і іх таварышаў, якія выканалі свой абавязак перад Айчынай», – казаў на адкрыцьці міністар культуры Пётр Гліньскі.
Паводле яго, выстава зьяўляецца рэалізацыяй тастамэнту, запісанага на мурах могілак Монтэ-Касына: «Мінакі, раскажыце Польшчы, што мы загінулі вернымі службе ёй».
Дырэктар Музэя Каралеўскія лазенкі Зьбігнеў Вавэр расказаў, што выстава пазьней будзе дапоўненая чарговымі элемэнтамі: бітва за Анкару, Апэніны, Балёньню. «Мы хочам закончыць выставу пра гэтак званую малую Польшчу, якая была ў Італіі на працягу двух гадоў. Выстава ўшаноўвае ўсіх тых жаўнераў, асабліва ІІ Корпусу, якія аддалі сваё жыцьцё і ляжаць на могілках ля Монтэ-Касына», – сказаў Зьбігнеў Вавэр.
Адкрыцьцё выставы, прысьвечанай Бітве пад Монтэ-Касына, распачынае цыкл мерапрыемстваў, падчас якіх будуць ушаноўвацца гадавіны перамог пад Монтэ-Касына. Яны завершацца ўрачыстасьцю 18 траўня на Польскіх ваенных могілках на Монтэ-Касына.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт