"Польшча застанецца выспай свабоды"
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
30.03.2019 15:55
Я. Качыньскі: Пытаньне свабоды, у тым ліку інтэрнэту, для кіруючай партыі зьяўляецца важнейшым.
Я. Качыньскі на канвэнцыі ў ГданьскуPAP/Adam Warżawa
Партыя «Права й справядлівасьць» плянуе перагляд правілаў ЭЗ па гэтак званай дырэктыве ACTA II, каб мінімалізаваць яе нэгатыўныя наступствы для свабоды інтэрнэту. Такую заяву зрабіў у Гданьску старшыня кіруючай партыі Яраслаў Качыньскі. Ён падкрэсьліў, што пытаньне свабоды, у тым ліку інтэрнэту, для яго партыі зьяўляецца важнейшым.
Польшча застанецца выспай свабоды, – сказаў Яраслаў Качыньскі, дадаўшы, што цяпер падставай выбарчай праграмы «ПіС» будзе праграма «пяць плюс«. Акрамя дапамогі сем’ям (500 злотых на першае дзіця), вышэйшай квоты, не абкладзенай падаткам, вяртаньня транспартнай сувязі ў малыя населеныя пункты, трынаццатай пэнсіі і вызваленьня маладых людзей ад выплаты падаходнага падатку, неабходна высунуць пастулят, датычны свабоды.
ПР/нг