Logo Polskiego Radia
Print

Сьпікер Сэйму: Неабходна перагледзець закон аб Карце паляка

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.03.2019 13:35
М. Кухціньскі заявіў, што трэба яшчэ раз прадумаць сыстэму дапамогі палякам за мяжой.
Wikimedia Commons/Council of Ministers of the Republic of Poland/Public domain

Меркаваньнем старшыні польскага Сэйму Марэка Кухціньскага, неабходна ўзмоцніць падтрымку палякаў за ўсходняй мяжой Польшчы.Сьпікер адкрыў у горадзе Пшэмысьль Кангрэс польскай асьветы ва Ўкраіне. Ён падкрэсьліў, што мова і адукацыя зьяўляюцца фундамэнтам кожнага народу. Дзяржчыноўнік адзначыў, што ўрад партыі «Права й справядлівасьць» намераны вярнуцца да часоў, калі партыя кіравала Польшчай першы раз. Тады, у 2007 годзе, была ўведзена Карта паляка. Па словах Кухціньскага, закон аб Карце паляка неабходна перагледзець.

На думку старшыні Сэйму, палітыка польскай дзяржавы ў адносінах да палякаў за ўсходняй мяжой павінна адказваць на выклікі сучаснага сьвету. Неабходна яшчэ раз прадумаць сыстэму дапамогі з боку польскага ўраду і няўрадавых арганізацый палякам за мяжой.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт