29 сакавіка а 19:00 у Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца адкрыцьцё першай пэрсанальнай выставы здымкаў Юліі Цімафеевай «Менск вачыма апэратара дрона іншаземнага касьмічнага карабля».
Гэта таксама творчы вечар Юліі Цімафеевай i Альгерда Бахарэвіча з прэзентацыямі новых кніг «Цырк» (Юлія) і «Мае дзевяностыя» (Альгерд).
Чакаецца прэзэнтацыя альбома гурта Аўтономікон Autonomicon – Icarus Messerschmitt (2017).
Юлія Цімафеева – паэтка, перакладчыца, сузаснавальніца і рэдактарка літаратурнага інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСвет». У Польшчы выйшлі яе два паэтычныя зборнікі: «Кніга памылак» і «Цырк».
Альгерд Бахарэвіч – зьяўляецца беларускім пісьменьнікам, перакладчыкам і журналістам. Аўтар шматлікіх кніг, перакладзеных на баўгарскую, чэскую, нямецкую, расейскую, славенскую, украінскую мовы. У 2006 годзе перамог у апытаньні парталу «Новая Эўропа» на найлепшага беларускага пісьменьніка. Чатырохразовы ляўрэат Літаратурнай узнагароды імя Ежы Гедройца.

Беларускі дом у Варшаве/ав