Logo Polskiego Radia
Print

Фонд навукі можа зьявіцца ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 22.03.2019 15:24
Фонд дапаможа ў камэрцыялізацыі навуковых дасьледаваньняў, што зьяўляецца адной з прырытэтных мэтаў стратэгіі разьвіцьця Польшчы.
Foto: pixabay.com

У Польшчы можа зьявіцца Фонд навукі, перадае інтэрнэт-партал niezależna.pl.
Утварэньне Фонду польскай навукі, то-бок новага мэханізму фінансаваньня навуковых дасьледаваньняў і праектаў, прадугледжвае законапраект, які быў падтрыманы верхняй палатай польскага парлямэнту. Паводле Сэнату, новы фонд паўстане ў Банку нацыянальнай гаспадаркі.
Зьмест законапраекта быў падрыхтаваны Міністэрствам навукі й вышэйшай адукацыі. Фонд польскай навукі будзе складацца з 500 мільёнаў злотых (гэта прыблізна 115 мільёнаў эўра). Сродкі на Фонд навукі будуць вылучаныя ў Банку нацыянальнай гаспадаркі.
З Фонду польскай навукі будзе фінансавацца наватарскай формула навуковага супрацоўніцтва – Віртуальны дасьледчыцкі інстытут. Грошы новага фонду пойдуць непасрэдна на конкурсы для навуковых калектываў з розных акадэмічных пляцовак. Дадзеная формула павінна дапамагчы ў камэрцыялізацыі навуковых дасьледаваньняў, што зьяўляецца адной з прырытэтных мэтаў стратэгіі разьвіцьця Польшчы.
Закон прадугледжвае, што Фонд польскай навукі будзе атрымліваць грошы з розных крыніцаў; сярод іншага з дзяржаўнага бюджэту, з замежных крэдытаў і таксама з прыбытку ад навуковых дасьледаваньняў, падтрыманых Фондам. Пра будучы Фонд польскай навукі паведаміў інтэрнэт-партал niezależna.pl.


Утварэньне Фонду польскай навукі, то-бок новага мэханізму фінансаваньня навуковых дасьледаваньняў і праектаў, прадугледжвае законапраект, які быў падтрыманы верхняй палатай польскага парлямэнту. Паводле Сэнату новы фонд паўстане ў Банку нацыянальнай гаспадаркі.

Зьмест законапраекта быў падрыхтаваны Міністэрствам навукі й вышэйшай адукацыі. Фонд польскай навукі будзе складацца з 500 мільёнаў злотых (гэта прыблізна 115 мільёнаў эўра). Сродкі на Фонд навукі будуць вылучаныя ў Банку нацыянальнай гаспадаркі.

З Фонду польскай навукі будзе фінансавацца наватарскай формула навуковага супрацоўніцтва – Віртуальны дасьледчыцкі інстытут. Грошы новага фонду пойдуць непасрэдна на конкурсы для навуковых калектываў з розных акадэмічных пляцовак. Дадзеная формула павінна дапамагчы ў камэрцыялізацыі навуковых дасьледаваньняў, што зьяўляецца адной з прырытэтных мэтаў стратэгіі разьвіцьця Польшчы.

Закон прадугледжвае, што Фонд польскай навукі будзе атрымліваць грошы з розных крыніцаў; сярод іншага з дзяржаўнага бюджэту, з замежных крэдытаў і таксама з прыбытку ад навуковых дасьледаваньняў, падтрыманых Фондам. Пра будучы Фонд польскай навукі.

niezależna.pl/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт