Logo Polskiego Radia
Print

Польская кіроўная партыя пашырае супрацу з правымі сіламі ў Эўропе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.03.2019 14:02
Яраслаў Качыньскі сустрэнецца сёньня лідарам гішпанскай правай партыі Vox Сант’яга Абаскалям.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польская кіроўная партыя пашырае супрацу з правымі сіламі ў Эўропе
Яраслаў Качыньскі сустрэнецца сёньня лідарам гішпанскай правай партыі Vox Сант’яга Абаскалям.
Старшыня кіроўнай партыі Яраслаў Качыньскі сустрэнецца сёньня лідарам гішпанскай правай партыі Vox Сант’яга Абаскалям. Пра гэта ў Твітары паведаміў кіраўнік выбарчага штабу партыі „Права й справядлівасьць” на выбарах у Эўрапарлямэнт Тамаш Парэмба (Tomasz Poręba).
„Галоўная тэма – альянс і супрацоўніцтва ў рамках Эўрапейскага парлямэнту”, - напісаў Парэмба.
Гішпанская парыя Vox, спасылаецца на хрысьціянскія каштоўнасьці. Выступае супраць сэпаратызму ў Каталёніі й Басконіі. Выказваецца за моцную цэнтралізаваную дзяржаву, абарону жыцьця з моманту зачацьця да сьмерці, супраць аднаполых шлюбаў, масавай іміграцыі й празьмерных паўнамоцтваў эўразьвязаўскіх чыноўнікаў у Брусэлі.
Партыя была заснавана ў 2013 годзе й пакуль ня мае сваіх прадстаўнікоў, як у нацыянальным, так і Эўрапарлямэнце. У сваю чаргу ў парлямэнтах правінцыяў Андалюсія й Эстрэмадура арганізацыю прадстаўляе 13 дэпутатаў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт