Logo Polskiego Radia
Print

Кіроўная партыя Польшчы супраць аднаполавых шлюбаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.03.2019 14:24
З такой заявай выступіў старшыня партыі "Права й справядлівасьць" падчас партыйнай канвэнцыі.
Foto: PAP/Andrzej Grygiel

Старшыня партыі «Права й справядлівасьць» (ПіС) Яраслаў Качыньскі заявіў, што яго партыя не пагодзіцца на ўвядзеньне аднаполавых шлюбаў і ўсынаўленьня дзяцей аднаполавымі парамі.

Падчас канвэнцыі партыі ў Катавіцэ, палітык зьвінаваціў апазыцыю ў тым, што яна імкнецца да прасоўваньня аднаполавых саюзаў у Польшчы ды наданьня ім статусу шлюбу.

«У сваю чаргу мы мы хочам выразна заявіць, што мы гаворым « Не», асабліва, калі гаворка ідзе пра дзяцей,» – сказаў Яраслаў Качыньскі. «Рукі прэч ад нашых дзяцей!» – дадаў старшыня партыі ПіС.

Яраслаў Качыньскі спаслаўся на словы віцэ-мэра Варшавы Паўла Рабея, які зазначыў, што спачатку трэба прызвычаіць людзей у Польшчы да таго, «што партнэрскія адносіны не зьяўляюцца выключна злом», каб потым лягчэй перайсьці да наступных крокаў: прызнаньня аднаполавых шлюбаў ды права на ўсынаўленьне.

Сам Павал Рабей пазьней заявіў, што ягонае выказваньне мела прыватны характар.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт