Сёлета ВУП у Польшчы вырасьце на 4%
Нацбанк Польшчы прадставіў прагнозы па ВУП, інфляцыі й эканамічным разьвіцьці.
Паводле экспэртаў Нацыянальнага банку Польшчы, сёлета польская эканоміка вырасьце 4%. Пра гэта сьведчыць прагноз банку адносна інфляцыі й эканамічнага росту ў сакавіку.
Яцэк Катлоўскі (Jacek Kotłowski) з НБП мяркуе, што ў будучым годзе эканамічны рост запаволіцца да прыкладна 3,7%, а ў 2021 - да 3,5%. Экспэрт падкрэсьлівае, што рызыкаў для польскай эканомікі трэба шукаць перш за ўсё за мяжой.
Яцэк Катлоўскі: У першую чаргу гаворка ідзе пра прыпыненьне росту ў эўразоне, якое пачалося ў другой палове мінулага году й пакуль яшчэ не пасьпела закрануць польскай эканомікі. Дадзеныя за III i IV квартал аказаліся лепшымі, чым мы чакалі. Тым ня менш, польская эканоміка адкрытая, таму эканамічнае запаволеньне за мяжой можа паўплываць на польскі ВУП у бліжэйшых гадах.
Паводле экспэрта, ня варта перабольшваць уплыву на польскую эканоміку плянаванага выхаду Вялікабрытаніі з Эўразьвязу.
У справаздачы НБП гаворыцца, што інфляцыя ў бягучым годзе складзе 1,7%, у будучым - 2,7%, а ў 2021 годзе цэны на спажывецкія тавары й паслугі павялічацца на 2,5%.
аз