Больш за 500 уладальнікаў малых крамаў заклікалі прэм’ер-міністра Польшчы адмовіцца ад абмежаваньняў гандлю ў нядзелю. Пэтыцыя ў гэтай справе сёньня паступіла ў канцылярыю прэм’ера Матэвуша Маравецкага – інфармуе Зьвяз прадпрымальнікаў і працадаўцаў.
Дакумэнт падпісаў старшыня Зьвязу Цэзары Казьмерчак, старшыня Польскай фэдэрацыі таварыстваў купцоў і вытворцаў Ежы Раманьскі, а таксама больш за 500 уладальнікаў малых сямейных крамаў.
«На працягу першага году былі зачыненыя ажно 16 тысяч малых крам, якім забарона гандлю павінна была дапамагчы. Дадаткова, усё горшым становіцца ўспрыняцьце грамадзтвам новых правіл – са зьмяншэньнем колькасьці гандлёвых нядзель расьце колькасьць праціўнікаў забароны гандлю ў нядзелю», – напісана ў пэтыцыі.
У звароце прапануецца больш аптымальны, паводле падпісантаў, выхад з сытуацыі, чым абмежаваньне гандлю ў нядзелю. Гаворка ідзе пра ўвядзеньне гарантыі двух свабодных нядзель для кожнага працаўніка на стаўцы. Паводле аўтараў, гэта дазволіла б дасягнуць першапачатковай мэты без празьмернага ўмяшаньня ў рынак і працу прадпрымальнікаў. Зазначана, што бясспрэчным плюсам было б тое, што тычылася б гэта ўсіх працаўнікоў, а ня толькі гандлёвага сэктару.
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі на мінулым тыдні гаварыў, што ў справе абмежаваньня гандлю ў нядзелю заплянаваная дыскусію ў Радзе міністраў, каб абмеркаваць грамадзкія і гаспадарчыя наступствы.

ав