Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства аховы здароўя адзначыла «Жаночы дзень з цыталёгіяй»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.03.2019 17:17
У выбраных палікліньніках у цэлай Польшчы можна было бясплатна прайсьці аналізы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Міністэрства аховы здароўя адзначыла Міжнародны жаночы дзень пад матывам «Дзень жанчын з цыталёгіяй». У выбраных палікліньніках у цэлай Польшчы можна было бясплатна прайсьці аналізы. Цыталёгію маглі здаць жанчыны ва ўзросьце ад 25 да 59 гадоў, якім не рабілі аналізы на працягу апошніх трох гадоў.
Міністэрства аховы здароўя нагадвае, што цыталёгія дазваляе выявіць ракавае захворваньне на раньняй стадыі, што дае большыя шанцы на станоўчы вынік лячэньня.
У большасьці палікліньнік аналіз цыталёгіі рабілі жанчыны гінэколягі. Паводле чыноўнікаў міністэрства, для часткі жанчын бар’ерам для здачы аналізаў зьяўляецца мужчына-гінэколяг.

Міністэрства аховы здароўя адзначыла Міжнародны жаночы дзень пад матывам «Жаночы дзень з цыталёгіяй». У выбраных палікліньніках у цэлай Польшчы можна было бясплатна прайсьці аналізы. Цыталёгію маглі здаць жанчыны ва ўзросьце ад 25 да 59 гадоў, якім не рабілі аналізы на працягу апошніх трох гадоў.

Міністэрства аховы здароўя нагадвае, што цыталёгія дазваляе выявіць ракавае захворваньне на раньняй стадыі, што дае большыя шанцы на станоўчы вынік лячэньня.

У большасьці палікліньнік аналіз цыталёгіі рабілі жанчыны гінэколягі. Паводле чыноўнікаў міністэрства, для часткі жанчын бар’ерам для здачы аналізаў зьяўляецца мужчына-гінэколяг.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт