Logo Polskiego Radia
Print

Заўтра пройдуць 20 ваенных пікнікоў з нагоды 20-годзьдзя Польшчы ў НАТО

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.03.2019 14:41
Наведвальнікі змогуць паглядзець на ваенную тэхніку, якую штодзённа выкарыстоўвае войска.
PAP/Jakub Kamiński

Заўтра пройдуць 20 ваенных пікнікоў з нагоды 20-годзьдзя Польшчы ў НАТО
Самалот F-16, бронетранспарцёр «Расамак», самаходная гаўбіца «Краб», танк «Леапард», пускавая ўстаноўка «Лангуст», а таксама вайсковы гарохавы суп – гэта толькі некаторыя прапановы, падрыхтаваныя на вайсковыя пікнікі, якія ў розных польскіх мясцовасьцях пройдуць 9 сакавіка. Пікнікі ў 20-ці вайсковых адзінках зьяўляюцца часткай афіцыйнага сьвяткаваньня з нагоды ўступленьня Польшчы ў Паўночнаатлянтычны альянс у 1999 годзе.
Наведвальнікі змогуць паглядзець на ваенную тэхніку, якую штодзённа выкарыстоўваюць сапёры, артылерыя, жаўнеры спэцвойск. Ва Ўроцлаве, у Цэнтры абучэньня інжынэрскіх і хімічных войск, будзе расстаўлены ваенны палявы шпіталь. Ваенная паліцыя (Żandarmeria Wojskowa) пакажа спэцыялістычную тэхніку, імітатар ДТП і імітатар язды аўтамабілем.
На пікніках будуць прысутнічаць жаўнеры саюзных войскаў, якія, між іншым, служаць у ваенных адзінках, разьмешчаных у Польшчы, а таксама ўваходзяць у склад батальённай баявой групы.
Мерапрыемствы стануць таксама нагодай для азнаямленьня з магчымасьцямі службы ў Войску Польскім.


Самалот F-16, бронетранспарцёр «Расамак», самаходная гаўбіца «Краб», танк «Леапард», пускавая ўстаноўка «Лангуст», а таксама вайсковы гарохавы суп – гэта толькі некаторыя прапановы, падрыхтаваныя на вайсковыя пікнікі, якія ў розных польскіх мясцовасьцях пройдуць 9 сакавіка.

Пікнікі ў 20-ці вайсковых адзінках зьяўляюцца часткай афіцыйнага сьвяткаваньня з нагоды ўступленьня Польшчы ў Паўночнаатлянтычны альянс у 1999 годзе.

Наведвальнікі змогуць паглядзець на ваенную тэхніку, якую штодзённа выкарыстоўваюць сапёры, артылерыя, жаўнеры спэцвойск. Ва Ўроцлаве, у Цэнтры абучэньня інжынэрскіх і хімічных войск, будзе расстаўлены ваенны палявы шпіталь. Ваенная паліцыя (Żandarmeria Wojskowa) пакажа спэцыялістычную тэхніку, імітатар ДТП і імітатар язды аўтамабілем.

На пікніках будуць прысутнічаць жаўнеры саюзных войскаў, якія, між іншым, служаць у ваенных адзінках, разьмешчаных у Польшчы, а таксама ўваходзяць у склад батальённай баявой групы.Мерапрыемствы стануць таксама нагодай для азнаямленьня з магчымасьцямі службы ў Войску Польскім.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт