Польскія пажарныя заклікаюць не паліць траву
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.03.2019 17:21
За апошнія некалькі тыдняў гэтая справа стала сапраўднай чумою ў краіне.
Foto: pixabay.com/CC0
Спальваньне травы прыводзіць да ўзьнікненьня вельмі небясьпечных пажараў, з-за таго, што цяжка кантраляваць распаўсюджаньне агню.
Пра гэта распавёў прэсавы сакратара Дзяржаўнай супрацьпажарнай службы ў Жешуве Марцін Бэтлея. Толькі ў сакавіку ў Падкарпацкім ваяводзтве пажарных машыны выяжджалі больш за 600 разоў на тушэньне травы.
Парывы ветру могуць перанесьці агонь з адкрытага поля на жылыя будынкі. Гэта можа прывесьці да трагедыі: «Кожны год мы атрымліваем інфармацыю пра тое, што на абпаленых палях ды лугах знаходзяцца чалавечыя астанкі. Як правіла, гэта тыя людзі, якія падпальвалі», – дадаў адмысловец.
Вясновае выпальваньне травы і расьлінных рэштка часта зьвязанае з верай, што гэта палепшыць урадлівасьць глебы, зьнішчыць пустазельля і павысіць ураджайнасьць сена.Эколягі і навукоўцы кажуць, што гэта ня праўда. Выпальваньне верхняга слою глебы цягне за сабой пагаршэньне ўрадлівасьці зямлі на некалькі год. Высокая тэмпэратура зьнішчае расьліннасьць і забівае шмат дробных жывёл.
Чалавек, якога зловяць за выпальваньнем травы можа атрымаць штраф, альбо нават турэмнае зьняволеньне. Фэрмэрам, якія практыкуюць такія акцыі, пагражае страта фінансавай дапамогі.
ПР/юл