Logo Polskiego Radia
Print

Колькасьць працаўладкаваных амаль не павялічваецца

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 05.03.2019 16:14
У канцы 2018 года колькасьць працуючых людзей склала амаль 16,5 мільёнаў.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Колькасьць працаўладкаваных амаль не павялічваецца – назіраюцца кепская зьмена трэнду на польскім рынку працы, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
Паводле дасьледаваньняў эканамічнай актыўнасьці насельніцтва, пад канец 2018 года колькасьць працуючых людзей склала амаль 16,5 мільёнаў. У параўнаньні зь папярэднім годам, гэта лічба павялічылася ўсяго на 5 тысяч чалавек. Для параўнаньня адпаведная розьніца ў 2017 годзе перавышала 76 тысяч чалавек.
Цікавым зьяўляецца той факт, што цягам астатняга году колькасьць прафэсійна неактыўных грамадзян зьнізілася амаль на 50 тысяч, аднак дагэтуль гэта больш 13 мільёнаў чалавек, у гэтым 5 мільёнаў у прадуктыўным узросьце. У выпадку, калі б гэтых грамадзян удалося актывізаваць, польскія фірмы вырашылі бы мноства штодзённых праблемаў, завяршаецца артыкул у Dziennik Gazeta Prawna.

Назіраецца кепская зьмена трэнду на польскім рынку працы. Паводле дасьледаваньняў эканамічнай актыўнасьці насельніцтва, пад канец 2018 года колькасьць працуючых людзей склала амаль 16,5 мільёнаў.

У параўнаньні зь папярэднім годам, гэта лічба павялічылася ўсяго на 5 тысяч чалавек. Для параўнаньня адпаведная розьніца ў 2017 годзе перавышала 76 тысяч чалавек.

Цікавым зьяўляецца той факт, што цягам астатняга году колькасьць прафэсійна неактыўных грамадзян зьнізілася амаль на 50 тысяч, аднак дагэтуль гэта больш 13 мільёнаў чалавек, у гэтым 5 мільёнаў у прадуктыўным узросьце.

У выпадку, калі б гэтых грамадзян удалося актывізаваць, польскія фірмы вырашылі бы мноства штодзённых праблемаў.

Dziennik Gazeta Prawna/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт